Skip to main content

У Гервятах прайшла з удзелам вялікай колькасці вернікаў урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы

gerwiaty 7

15 чэрвеня, у нядзелю Найсвяцейшай Тройцы, у парафіі ў Гервятах (Астравецкі дэканат) адзначылі адпустовую ўрачыстасць.

Паведамляецца, што гэты фэст даўно стаў у ліку “брэндавых святаў рэгіёна”. Сёлета парафія адзначыла яго з новым пробашчам, якім з восені мінулага года з’яўляецца кс. Павел Ствол.

У межах урачыстасці ў велічным гервяцкім касцёле, які называюць беларускім Нотр-Дамам, адбылася святая Імша. Прысутнічала шмат вернікаў.

У святкаванні гэтага фэсту надаецца вялікая ўвага не толькі рэлігійнай, але і культурнай частцы праграмы. На працягу дня выступалі мясцовыя артысты і госці з Ашмяншчыны.

 

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі

Фота: ostrovets.by