Skip to main content

Канфірмацыя адбылася ў лідскай Фары

bezmowanie fara 17 чэрвеня, у вігілію ўрачыстасці Спаслання Духа Святога, біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй удзяліў сакрамэнт канфірмацыі ў лідскай парафіі Узвышэння Святога Крыжа (Фара).

Сакрамэнт быў удзелены групе маладых вернікаў на святой Імшы, якую ўзначаліў біскуп.

У пачатку літургіі пастыра дыяцэзіі прывіталі і папрасілі аб удзяленні сакрамэнту пробашч кс. Віталій Сідорка і самі парафіяне.

Большасці тых, хто ў гэты дзень прыступаў да канфірмацыі, сённяшні біскуп Гродзенскі ўдзяліў Першую Камунію пару гадоў таму, калі быў пробашчам гэтай парафіі.

У гаміліі, кажучы пра сакрамэнт канфірмацыі, біскуп, у прыватнасці, адзначыў, што некаторым не падабаецца насіць крыж і яны хаваюць яго, некаторыя смяюцца з Евангелля і гавораць, што гэта выдумка. Па словах іерарха, трэба, аднак, памятаць, што “гэта наша вера”, і не саромецца гэтага.

У канцы Імшы канфірмаваныя і іх бацькі падзякавалі біскупу за ўдзяленне сакрамэнту. Цёплыя словы прагучалі і ў адрас ксяндзоў Віталія Сідоркі, Андрэя Скамарошкі і Дзмітрыя Мальца, а таксама с. Галіны Занеўскай CSFN – яны на працягу апошніх гадоў рыхтавалі маладых людзей да канфірмацыі і, як паведамляецца, “дапамагалі ім узрастаць у веры”.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі