6 чэрвеня біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй здзейсніў прызначэнні сярод святароў, якія служаць у Гродзенскай дыяцэзіі.
Ксёндз Aндрэй Пышынскі вызвалены ад абавязкаў пробашча парафіі Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса ў Казлоўшчыне (Дзятлаўскі дэканат) і прызначаны пробашчам парафіі св. Антонія Падуанскага і Аб’яўлення Пана ў Каменцы (Шчучынскі дэканат).
Ксёндз Андрэй Кеўлюк вызвалены ад абавязкаў пробашча парафіі св. Антонія Падуанскага і Аб’яўлення Пана ў Каменцы, , і парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Дзембраве (Шчучынскі дэканат) i прызначаны пробашчам парафіі св. апостала Андрэя ў Слоніме (Слонімскі дэканат).
Ксёндз Дзмітрый Папянюк прызначаны адміністратарам парафіі Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса ў Казлоўшчыне (Дзятлаўскі дэканат).
З кожным з гэтых святароў біскуп Гродзенскі сустрэўся асабіста, падзякаваў за ранейшае служэнне, уручыў дэкрэт аб прызначэнні і ўдзяліў пастырскае благаслаўленне на выкананне новых адказных абавязкаў.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі