30 мая ў Гродзенскай курыі адбылася сустрэча біскупа Гродзенскага Уладзіміра Гуляя з настаяцелем Польскай правінцыі Ордэну піяраў а. Матэушам Піндэльскім.
У межах сустрэчы біскуп падзякаваў настаяцелю правінцыі ордэну за служэнне піяраў у дыяцэзіі.
Іерарх нагадаў пра вялікія заслугі піяраў у душпастырскай працы, а асабліва адзначыў іх клопат аб дзецях і моладзі.
У Гродзенскай дыяцэзіі піяры шмат гадоў служаць у Шчучыне і Лідзе.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі