Skip to main content

У Іўі адбылася Імша ў інтэнцыі выпускнікоў

изображение viber 2025 05 26 17 22 16 33424 мая ў касцёле святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі адбылася святая Імша ў інтэнцыі выпускнікоў.

Па традыцыі, калі заканчваецца навучальны год, выпускнікі школ разам з бацькамі наведваюць парафіяльную святыню. Такое наведванне дае ім магчымасць падзякаваць Богу за час вучобы і за ўсіх, хто на працягу гэтага часу дапамагаў ім узрастаць духоўна і інтэлектуальна, а таксама магчымасць прасіць Святога Духа аб дапамозе на далейшым жыццёвым шляху.

Святары ўдзялілі маладым людзям благаслаўленне, пажадаўшы, каб Божая ласка пастаянна суправаджала іх у жыцці.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі