Skip to main content

Шасцікурснікі гродзенскай семінарыі скончылі вучобу і прымуць дыяканскае пасвячэнне

6kurs 7Вучобу ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне завяршылі чацвёра студэнтаў шостага курса: Андрэй Януль, Антон Тышко, Марцін Лудзіч і Яраслаў Казлоўскі.

Іх вучоба ў семінарыі доўжылася сем гадоў, цяпер яны развітваюцца з гэтай навучальнай установай і ў хуткім часе прымуць дыяканскае пасвячэнне.
Андрэю Янулю і Антону Тышко, якія паходзяць з Віцебскай дыяцэзіі, удзеліць пасвячэнне 24 мая ў Глыбокім біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.

Марціну Лудзічу і Яраславу Казлоўскаму, якія паходзяць з Гродзенскай дыяцэзіі, удзеліць пасвячэнне 31 мая ў катэдры св. Францішка Ксаверыя ў Гродне біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй. Пачатак святой Імшы ў 12.00.

Даручым выпускнікоў у малітве Пану Богу, каб яны належным чынам падрыхтаваліся да дыяканскага пасвячэння і былі ў далейшым добрымі пастырамі для вернікаў.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі

Фота: Станіслаў Бервячонак