Skip to main content

Біскуп Уладзімір Гуляй благаславіў у капліцы ў Карэвічах абраз святой Веранікі

karewicze 517 мая біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй наведаў капліцу св. Антонія Падуанскага ў Карэвічах (Ваўкавыскі дэканат), дзе благаславіў абраз святой Веранікі.

Святая Вераніка спадарожнічала Езусу Хрысту, калі Ён нёс крыж на Галготу. Як кажа традыцыя, на тканіне, якой яна выцерла Езусу твар, застаўся адбітак Яго аблічча. Таму, сярод іншага, гэтая святая з’яўляецца апякункай фатографаў.

Біскуп Гродзенскі ўдзяліў парафіянам, якія прысутнічалі ў капліцы, пастырскае благаслаўленне і заахвоціў іх узрастаць у веры і любові да Бога і бліжняга.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі