Што цікавага можна прачытаць у новым нумары газеты “Слова Жыцця”? (+ PDF)
Habemus Papam, або радасная навіна з Вечнага горада. 267-м наступнікам св. апостала Пятра на канклаве ў Ватыкане абраны 69-гадовы кардынал Роберт Фрэнсіс Прэвост, які ўзяў імя Леў ХІV. Якія надзеі ўскладаюцца на новага Папу? Чым адметная постаць Пантыфіка?
“Радыё Марыя” па-беларуску: табе сюды. Сёння “Радыё Марыя” вяшчае ў больш чым 70 краінах свету на роднай мове кожнага народа. Пра каманду валанцёраў, радыёслухачоў і матывацыю распавядае каардынатар праекта “Радыё Марыя” ў Беларусі Яўгенія Найдовіч.
Пошук звестак пра сваякоў, якія ваявалі. Дзе шукаць зачэпкі да аднаўлення ваеннага маршруту продкаў і іх лёсу – распавядае генеалог.
Пра гэта і не толькі ў новым нумары “Слова Жыцця”!
Газету можна набыць з 18 мая ў парафіях Гродзенскай дыяцэзіі, а таксама ў парафіі св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ ў Мінску (м-н Кунцаўшчына).
Наступны нумар – 1 чэрвеня.