Skip to main content

З біскупам Гродзенскім сустрэўся генеральны настаяцель палатынаў

photo 2025 05 13 15 59 3313 мая ў біскупскай курыі ў Гродне адбылася сустрэча біскупа Гродзенскага Уладзіміра Гуляя з генеральным настаяцелем Таварыства Каталіцкага Апостальства (палатыны) кс. Зянонам Ганасам SAC.

У сустрэчы ўдзельнічалі біскуп эмерыт Аляксандр Кашкевіч і ксяндзы палатыны, якія служаць у Гродзенскай дыяцэзіі.

У межах сустрэчы біскуп Гродзенскі падзякаваў генеральнаму настаяцелю за служэнне палатынаў у дыяцэзіі (яны шмат гадоў служаць у Воранаве і Германішках).

Іерарх адзначыў, што яны згодна з воляй святога Вінцэнта Палоцці, заснавальніка гэтай супольнасці, прыкладваюць усе старанні, каб ажыўляць сярод людзей веру, распальваць любоў і такім чынам весці ўсіх да адзінства ў Хрысце.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі