Skip to main content

Біскуп Ежы Мазур SVD сустрэўся з гродзенскімі іерархамі

mazur 112 мая ў дыяцэзіяльнай курыі ў Гродне адбылася сустрэча біскупа Гродзенскага Уладзіміра Гуляя і біскупа эмерыта Аляксандра Кашкевіча з біскупам Элцкім Ежы Мазурам SVD.

Ардынарый Элцкай дыяцэзіі (Польшча) біскуп Ежы Мазур мае багаты місіянерскі досвед, з 1992 па 1998 год служыў у Баранавічах (Пінская дыяцэзія), дзе дзякуючы яго старанням быў пабудаваны касцёл Маці Божай Фацімскай, заснаваны катэхетычны каледж і часопіс “Дыялог”.

У межах прабывання ў Гродне біскуп наведаў катэдру св. Францішка Ксаверыя і касцёл гродзенскай парафіі бл. Мар’яны Бярнацкай, які знаходзіцца ў стане будаўніцтва. У пашырэнні культу Мар’яны Бярнацкай іерарх вельмі зацікаўлены.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі