Skip to main content

Прэзідэнт Беларусі павіншаваў новага Папу Рымскага Льва XIV і запрасіў яго ў Беларусь

photo 2025 05 08 23 40 19Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне з выбраннем новаму Папе Рымскаму Льву XIV. 

"Сардэчна віншую Вас з выбраннем на пасаду Прадстаяцеля Рымска-каталіцкай царквы і Кіраўніка Святога Прастола. Бескарыслівае і стараннае служэнне Богу і людзям, адданасць высокім духоўным ідэалам вывелі Вас на якасна новы этап Вашай місіі - вельмі адказны і звязаны з надзеямі мільёнаў усіх вернікаў, - гаворыцца ў віншаванні. - Мне прыемна адзначыць, што апошнім часам адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Святым Прастолам характарызуюцца станоўчай дынамікай, а наша бачанне шляхоў вырашэння надзённых праблем сучаснага свету супадае".

"Перакананы, што хуткі прыезд пасла Беларусі ў Ватыкан і адкрыццё пасольства пры Святым Прастоле нададуць новы імпульс нашаму супрацоўніцтву ў духу даверу і ўзаемаразумення", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

"Буду вельмі рады бачыць Вас на нашай гасціннай зямлі, дзе хрысціянства здаўна з'яўляецца важным элементам грамадскага жыцця і культуры беларусаў. Жадаю Вам, Ваша Святасць, моцнага здароўя, сіл, натхнення ў Вашым пастырскім служэнні, а таксама мужнасці і поспехаў ва ўмацаванні міру і развіцці міжрэлігійнага дыялогу", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле Belta.by