Skip to main content

Біскуп Гродзенскі асвяціў капліцу ў доме сясцёр палатынак у Воранаве

sestry worornowo 327 красавіка, у нядзелю Божай Міласэрнасці, біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй асвяціў адноўленую капліцу ў манаскім доме Таварыства Сясцёр Місіянерак Каталіцкага Апостальства (палатынак) у Воранаве.

На абрадзе асвячэння прысутнічалі сёстры палатынкі і ксяндзы палатыны, якія служаць у воранаўскай парафіі.

Пастыр Касцёла на Гродзеншчыне пажадаў палатынкам, каб адноўленая капліца была для іх асаблівым месцам, дзе яны будуць чэрпаць сілы, патрэбныя для выканання штодзённых задач і абавязкаў.

Іерарх удзяліў прысутным пастырскае благаслаўленне.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі