Skip to main content

Біскуп Уладзімір Гуляй просіць аб асаблівай малітве за Папу ў дзень яго пахавання

IMG 9750горизонтУ суботу 26 красавіка ў Рыме адбудзецца пахаванне Святога Айца Францішка. У сувязі з гэтым біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй звярнуўся з паведамленнем да святароў, якія служаць на тэрыторыі Гродзенскай дыяцэзіі.

У паведамленні гаворыцца, каб у гэты дзень у кожнай парафіі дыяцэзіі ў найбольш зручны для вернікаў час адбылася ў духоўным і малітоўным адзінстве з Апостальскай Сталіцай і Паўсюдным Касцёлам святая Імша ў інтэнцыі спачылага Папы.

Таксама іерарх заклікае ў гэты дзень у 11.00 у кожным касцёле дыяцэзіі паведаміць боем званоў пра пачатак пахавання Святога Айца. 

Акрамя таго, біскуп паведамляе, што ў гэты дзень у 12.00 узначаліць у гродзенскай катэдры св. Францішка Ксаверыя цэлебрацыю Імшы ў інтэнцыі Папы, на якую сардэчна запрашае ўсю супольнасць мясцовага Касцёла.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі