Skip to main content

Адышла ў вечнасць сястра Агнешка Ляшко

candles 492171 1280 2 6Курыя Гродзенскай дыяцэзіі з сумам паведамляе, што 6 сакавіка адышла ў вечнасць сястра Агнешка Ляшко.

Памерлая манахіня шмат гадоў была вернай супрацоўніцай светлай памяці а. Казіміра Жыліса SJ у тыя часы, калі ён быў пробашчам парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Індуры (дэканат Гродна-Захад).

Апошнія 20 гадоў сястра Агнешка служыла пры парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Трабах (дэканат Іўе).

sagn

Парадак пахавання:

8 сакавіка (субота)

10:00 – св. Імша ў касцёле Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Трабах і развітанне.

14:30 – св. Імша ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы ў Індуры і пахаванне на мясцовых могілках.

Даручаем міласэрнаму Богу светлай памяці сястру Агнешку, сведку веры, каб атрымала ўдзел у вечным жыцці.