Дарагія Журналісты і Супрацоўнікі сферы сродкаў масавай інфармацыі!
З нагоды літургічнага ўспаміну св. Францішка Сальскага перасылаю Вам самыя сардэчныя пажаданні.
Няхай св. Францішак, апекун журналістаў і каталіцкай прэсы, выпрошвае ў Бога ласкі, неабходныя ў Вашым служэнні, а штодзённая праца прыносіць задавальненне.
Ваша місія адыгрывае ў сучасным свеце адну з найважнейшых роляў, якая заключаецца ў абвяшчэнні Божага слова ў еднасці з мясцовым Касцёлам. Яна таксама з’яўляецца падтрымкай для яго разнастайных мерапрыемстваў.
Карыстаючыся выпадкам, хачу падзякаваць журналістам і супрацоўнікам сродкаў масавай інфармацыі ў Беларусі за праўдзівую перадачу інфармацыі і ўклад у справу евангелізацыі.
Асаблівую падзяку хачу выказаць калегам нашых дыяцэзіяльных медый. Няхай Ваша служэнне прыносіць добры плён.
Кс. канонік Юрый Марціновіч, прэс-сакратар Гродзенскай дыяцэзіі