Skip to main content

Працэсія Трох Каралёў адбылася ў гродзенскай парафіі Святога Духа

3karali 1Ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана, 6 студзеня, у парафіі Святога Духа ў Гродне (Альшанка) ужо ў чарговы раз адбылася працэсія Трох Каралёў да стаенкі.

3karali 5

У ёй прынялі ўдзел не толькі дзеці, але і шмат дарослых, прайшоўшы вуліцамі мікрараёна да парафіяльнай капліцы. На чале працэсіі ішла “зорка”, якая ўказвала шлях. Праслаўляючы Маленькага Езуса радасным спевам, удзельнікі працэсіі разам з “каралямі”, якія неслі дары, спешна рухаліся за “зоркай”, якая прывяла іх да капліцы. Там каля стаенкі “каралі” склалі свае дары – золата, кадзіла і міра.

Усе астатнія ўдзельнікі таксама далучылі свае дары: малітву, добрыя ўчынкі і чыстыя сэрцы.

С. Бернадэта CSSH