Skip to main content

Бэтлеемскі агонь міру пачаў вандроўку па Гродзеншчыне

2022 12 17 ahon223Каталіцкія скаўты пачалі дастаўляць Бэтлеемскі агонь у парафіі Беларусі.

Як паведамляе catholic.by, Бэтлеемскі агонь ужо сустрэлі ў парафіі св. Яна Паўла ІІ у Смаргоні.

Таксама агонь прыбыў у іншыя месцы Гродзеншчыны.

2022 12 17 ahon224

Эстафета перадачы агню, запаленага на месцы Нараджэння Хрыста ў Бэтлееме, сёлета распачалася ў нашай краіне 15 снежня.

Традыцыйна каталіцкія скаўты Беларусі ў межах акцыі “Бэтлеемскае святло міру” развозяць яго па розных месцах нашай краіны. Вернікі сустракаюць агонь у парафіях і нясуць дадому, каб ён суправаджаў іх вігілійную вячэру, дадаваў надзеі і садзейнічаў святочнай атмасферы.

2022 12 17 ahon22

19 снежня прадстаўнікі польскага згуртавання скаўтаў ZHP урачыста перададуць агонь у катэдральны касцёл св. Францішка Ксаверыя ў Гродне. Унясенне агню ў гродзенскую катэдру – маці ўсіх святыняў дыяцэзіі – адбудзецца ў 17.00.