Skip to main content

Першая аплаткавая сустрэча святароў Гродзенскай дыяцэзіі прайшла ў Лідзе

lida22 6516 снежня ў лідскай парафіі Святой Сям’і адбылася сустрэча святароў, якія служаць на тэрыторыі Гродзенскай дыяцэзіі, прымеркаваная да блізкіх святаў Божага Нараджэння і злучаная з традыцыйным дзяленнем аплаткай.

Сустрэчу ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.

У праграме былі супольная малітва Літургіі гадзінаў і аскетычная канферэнцыя, з якой выступіў духоўны айцец святароў дыяцэзіі а. Андрэй Шчупал CSsR. Таксама прысутныя ўдзельнічалі ў адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту, мелі магчымасць прыступіць да споведзі.

Звяртаючыся да сабраных, біскуп Кашкевіч найперш падзякаваў ім за штодзённае служэнне ў парафіях, асабліва ў час Адвэнту, за яднанне вернікаў з Панам і абвяшчэнне Божага слова.

lida22 57

Іерарх пажадаў, каб блізкія святы сталі для іх нагодай быць сярод людзей, якія маюць патрэбу ў святарскай падтрымцы і прысутнасці.

Таксама біскуп пажадаў усім святарам радаснага і спакойнага Божага Нараджэння і шчаслівага, шчодрага на Божыя дары новага года.

Сустрэча завяршылася святочным абедам.

Другая аплаткавая сустрэча духавенства Гродзенскай дыяцэзіі адбудзецца ў аўторак 20 снежня ў будынку Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі

Фота: Аляксандра Шчыглінская