Дзецi i моладзь парафii Узвышэння Святога Крыжа ў Лiдзе (Фара) па традыцыі распачалi новы лiтургiчны год благаслаўленнем у касцёле адвэнтавых вянкоў.
Яны зрабілі вянкі разам з бацькамi.
Гэтыя вянкi з чатырма свечкамi, якія з’яўляюцца сiмвалам радаснага чакання нараджэння Збаўцы, прынесеныя малодшымі вернікамі ў святыню, будуць нагадваць, што кожная сям’я, як маленькі хатнi Касцёл, чакае прыйсця Божага Сына.
Таксама дзеці падрыхтавалiся да ўдзелу ў раратнiх святых Імшах, якія праводзяцца ў парафіях у перыяд Адвэнту. Разам з сёстрамi-катэхеткамi яны зрабiлi лiхтарыкi для гэтых набажэнстваў.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі