Студэнты Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне пасля кароткіх канікул вярнуліся ў сваю Alma Mater, каб працягваць вучобу і фармацыю.
Паколькі лістапад – месяц асаблівай малітвы ў інтэнцыі ўсіх памерлых вернікаў, студэнты сабраліся ў капліцы семінарыі, каб атачыць малітвамі іх душы.
Малітву Нешпараў за спачылых святароў, а таксама за выкладчыкаў і студэнтаў семінарыі ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.
Акрамя таго, прысутныя супольна памаліліся аб жыцці вечным для памерлых са сваіх сем’яў і для памерлых, якія з’яўляюцца блізкімі семінарыстам.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі