Skip to main content

Сэрцанскія дні моладзі адбыліся ў Гродне

sercanie 1314 кастрычніка, у літургічны ўспамін св. Маргарыты Алакок, якая глыбока шанавала Сэрца Хрыста, у гродзенскай парафіі Божай Міласэрнасці, дзе служаць святары з супольнасці Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса, пачаліся двухдзённыя сэрцанскія дні моладзі.

На сустрэчы прысутнічала таксама моладзь з Пастаў, Варапаева (Віцебская дыяцэзія), Ляхавіч (Пінская дыяцэзія).

sercanie 14

У першы дзень маладыя людзі выслухалі канферэнцыю “Эўхарыстыя – гэта кульмінацыя любові Хрыста”. На Імшы ўдзельнікі разважалі над вялікай таямніцай прабывання Езуса ў Найсвяцейшым Сакрамэнце і працягнулі сваю малітву на адарацыі, супольна спяваючы і праслаўляючы Бога.

Наступны дзень пачаўся з малітвы і канферэнцыі пра жыццё святой Маргарыты Алакок: распавядалася пра аб’яўленні і просьбы Езуса шанаваць і адараваць Яго Найсвяцейшае Сэрца.

Акрамя таго, былі арганізаваны інтэгральныя гульні і забавы. На заканчэнне сустрэчы група шанавальнікаў Сэрца Езуса аб’ядналася на Эўхарыстыі і падзякавала Богу за дар хрысціянскай супольнасці.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі