Skip to main content

У Слоніме прайшоў турнір па міні-футболе для дзяцей і моладзі

turnir 1729 жніўня ў Слоніме адбыўся 18-ы турнір па міні-футболе памяці св. Яна Паўла ІІ, у якім прынялі ўдзел дзеці і моладзь з розных каталіцкіх парафій.

У агульнай колькасці каманд было 17. Здалёк прыехала каманда з Глыбокага.

Турнір пачаўся Імшой пры слонімскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, якую цэлебраваў кс. Алег Зямчонак. У гаміліі ён адзначыў, што заўсёды трэба шукаць магчымасці дапамагчы іншаму чалавеку падняцца, як бы моцна той ні ўпаў, і гэта датычыцца не толькі спартыўных спаборніцтваў, а найперш пілігрымавання ў гэтым свеце.

Пасля Імшы пачаліся спаборніцтвы. Матчы паўфіналу і за прызавыя месцы праходзілі ў бескампраміснай барацьбе, не аднойчы толькі серыя пенальці давала магчымасць вызначыць пераможцу.

turnir 3

Пераможцамі малодшай групы (8-11 класы) стала каманда парафіі Святой Сям’і ў Лідзе, пераможцамі старэйшай группы (ад 17 гадоў) – каманда парафіі св. Піо ў Гродне.

Лепшы гулец турніру ў групе А – Максім Палубятка (парафія Маці Божай Тройчы Дзівоснай у Мастах), лепшы гулец у групе В – Уладзімір Казачэнка (парафія святых Сымона і Юды Тадэвуша, апосталаў, у Лаздунах).

Кожны ўдзельнік у канцы турніру атрымаў памятныя падарункі ад яго галоўнага спонсара Баляслава Івашкі.

Арганізатарам мерапрыемства быў кс. Артур Малафей. Падчас турніру і ў яго падрыхтоўцы дапамагала група валанцёраў.

Агульныя вынікі турніру (месцы каманд):

Малодшая група:

1. Ліда (парафія Святой Сям’і)

2. Масты

3. Воранава

4. Германішкі

5. Гродна – Альшанка

6. Гродна – св. Піо

7. Гродна – Дзевятоўка

8. Гродна – Вішнявец

9. Баранавічы (парафія Узнясення Святога Крыжа)

Старэйшая група:

1. Гродна (св. Піо і Аўгустовак)

2. Лаздуны

3. Гродна – Дзевятоўка

4. Гродна – Вішнявец

5. Баранавічы (парафіі Маці Божай Фацімскай, св. Зыгмунда, св. Яна Паўла ІІ)

6. Германішкі

7. Сапоцкін

8. Глыбокае

Аліна Пяценка