Skip to main content

Падвойнае свята адзначылі ў струбніцкай парафіі

strubnica 228 жніўня ў парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Струбніцы (аг. Юбілейны, Мастоўскі дэканат) адбылося свята Дажынак, а таксама благаслаўленне вучняў і настаўнікаў перад пачаткам новага навучальнага года.

На святой Імшы парафіяне на чале з пробашчам кс. Генадзем Дабруком маліліся ў інтэнцыі ўсіх тых, хто працуе ў сельскай гаспадарцы, асабліва за кіраўніцтва, земляробаў, прадстаўнікоў жывёлагадоўчага сектару КСУП “Няверавічы”.

У гаміліі кс. Генадзь падкрэсліў, што ў фрагменце Евангелля на гэты дзень гаворыцца аднолькава ставіцца адзін да аднаго: “Хрыстус павучае нас не ўзвышацца, незалежна ад таго, якую пасаду займае чалавек. У кожнага кіраўніка ёсць абмежаванні, і нельга прыніжаць іншых, падначаленых табе”.

strubnica 1

Падчас малітвы верных парафіяне падзякавалі Пану Богу за добры ўраджай і спрыяльнае надвор’е ў перыяд жніва. У знак удзячнасці прадстаўнікі мясцовай гаспадаркі ахвяравалі каравай, збожжа, садавіну і агародніну. Маладажоны парафіі прынеслі да алтара свечку як сімвал жыцця, святла і пазнання.

strubnica 3

У канцы Імшы адбылося благаслаўленне настаўнікаў, выхавацеляў, школьнікаў, студэнтаў і ўсіх, хто прычыняецца да навучання і фарміравання падрастаючага пакалення. Пробашч пажадаў усім настаўнікам моцнага здароўя і цярплівасці ў працы, а дзецям – жадання ўзбагачацца ведамі і паслухмянасці тым, хто дапамагае ім ісці па дарозе ведаў.

 

Ірына Рагацэвіч

Фота: Марына Копач