Skip to main content

Урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы адзначылі ў гервяцкім касцёле – беларускім Нотр-Даме

gerwiaty 312 чэрвеня ў Гервятах, дзе знаходзіцца найбольшы і, здаецца, найпрыгажэйшы касцёл у нашай краіне, які называюць беларускім Нотр-Дамам, прайшла адпустовая ўрачыстасць Найсвяцейшай Тройцы (тытулу парафіяльнай святыні).

На Троіцкім фэсце, які для жыхароў Астравеччыны з'яўляецца часам малітвы і паяднання з Богам, а таксама часам доўгачаканых сустрэч, сабраліся шматлікія вернікі. Прысутнічалі святары Астравецкага дэканату на чале з дэканам кс. канонікам Юзафам Багдзевічам і прадстаўнікі раённай улады.

Адпустовую Імшу ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. Днём раней іерарх удзяліў вернікам парафіі ў Гервятах сакрамэнт хрысціянскай сталасці.

На заканчэнне ўрачыстасці ўсім удзельнікам падзякаваў за прыбыццё і супольную малітву пробашч парафіі кс. Дзмітрый Леўчык.

gerwiaty 17

Акрамя малітвы, была падрыхтавана багатая культурная праграма. Прысутных парадавалі сваімі выступленнямі салістка Нацыянальнага акадэмічнага аркестра Таццяна Глазунова, добра вядомая астраўчанам па канцэртах у Гервятах, і выканаўцы з Гродна Уладзіслава Алейнік і Алег Хадукін. Вечарам ля сцен велічнай гервяцкай святыні выступіў кавер-гурт Beverly Hills.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі

Фотa: ostrovets.by