Skip to main content

У парафіі Святой Сям’і ў Лідзе адбылася Першая Камунія

komunia lida 1222 мая ў лідскай парафіі Святой Сям’і адбылося вялікае свята – маленькія вернікі парафіі прыступілі да Першай Камуніі. 130 дзяцей упершыню ў сваім жыцці прынялі Езуса ў сэрца.

Нягледзячы на дрэннае надвор’е ў гэты дзень, кожнае з дзяцей было шчаслівае таму, што Езус прыходзіць да яго пад выглядам святой Камуніі.

Святочную Імшу цэлебраваў пробашч парафіі кс. Руслан Мазан.

Да гэтай важнай у іх жыцці падзеі дзеці рыхтаваліся на працягу двух гадоў.

komunia lida 7

У канцы літургіі дзеці разам з бацькамі падзякавалі святарам і законным сёстрам за духоўную апеку і дапамогу ім у тым, каб расла іх вера.

Віталій Гурэц