Skip to main content

Прызначаны новыя канонікі катэдральнага капітулу Гродзенскай дыяцэзіі

kanoniki 6Біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч прызначыў пяць новых канонікаў катэдральнага капітулу Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Казіміра.

Пра гэта было абвешчана 23 мая падчас сустрэчы для святароў, законных сясцёр і свецкіх катэхетаў Гродзенскай дыяцэзіі ў дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях (Радунскі дэканат).

Сустрэча была нагодай падзякаваць Пану Богу за 31 год біскупскага служэння біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча і за 2021-2022 катэхетычны год, які падыходзіць да завяршэння.

Новымі канонікамі сталі:

ксёндз Віталій Вайцяхоўскі, рэктар Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне

kanoniki 5

 

ксёндз Юрый Бяганскі, кусташ дыяцэзіяльнага санктуарыя Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях (Радунскі дэканат)

kanoniki 4

 

ксёндз Юрый Марціновіч, прэс-сакратар Гродзенскай дыяцэзіі

kanoniki 1

 

ксёндз Андрэй Зноска, пробашч парафіі Божай Міласэрнасці ў Лідзе (Лідскі дэканат)

kanoniki 3

 

ксёндз Леон Ладыш, пробашч парафіі св. Ліна ў Пелясе (Радунскі дэканат).

kanoniki 2

 

Падзякаваўшы святарам за шматгадовае ахвярнае служэнне ў Гродзенскай дыяцэзіі, біскуп пажадаў ім Божага благаслаўлення і шчодрасці ўсялякіх ласкаў на службе Хрыстоваму Касцёлу.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі