Пачынаем нумар інтэрв’ю з рэдэмптарыстам а. Станіславам Станеўскім. Вялікі тэкст пра ідэю вандроўкі іконаў копій абразоў Марыі па Беларусі - шмат пытанняў чаму і навошта.
“ЦІ БУДУЦЬ СЁЛЕТА ПІЛІГРЫМКІ?” Мы абзванілі кіраўнікох пешых паломніцтваў і распыталі пра планы і стан падрыхтоўкі. Спойлер: пакуль усё неадназначна.
Чаму ў Пісанні ёсць урыўкі якія дыскрымінуюць жанчын? Як разумець гэты гістарычна-культурны кантэкст сёння? Тэму раскрывае Кацярына Паўлоўская.
ЯК БЕЛАРУСКІ КАСЦЁЛ ДАПАМАГАЕ УКРАІНЕ? Паразмаўлялі на гэтую тэму з дырэктарам нацыянальнага Карытас.
НЕПАТРЭБНЫ КАСЦЁЛ. Гісторык Андрэй Вашкевіч распавядае пра святыню ў Вялікай Лапеніцы ў Свіслацкім раёне. Як так атрымалася, што храм пабудавалі, але дастаткова хутка там не было каму маліцца. Зрэшты, гэтак жа застаецца і да сёння.
Як заўжды напрыканцы нумара разважанні да Слова. Кс. Марціновіч разважае над аб’яўленнямі Езуса пасля Уваксрасення і складвае іх у “дарогу любові”. А. Крот піша пра пачатак абвяшчэння Евангелля сярод язычнікаў. “Хрыстос памёр за ўсіх”, - рэзюмуе ён.
Газету «Слова Жыцця» можна набыць 01.05 ва ўсіх парафіях Гродзенскай дыяцэзіі і ў Мінску:
• Парафія святога Яна Евангеліста і святога Максімільяна Марыі Кольбэ (Кунцаўшчына)
• Парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (Сухарава)
• Парафія Божага Цела (Ангарская).