Skip to main content

Велікодны канцэрт адбыўся ў гродзенскай францішканскай парафіі

koncert 324 красавіка, у нядзелю Божай Міласэрнасці, у францішканскім касцёле Маці Божай Анёльскай у Гродне адбыўся велікодны канцэрт.

Свае яркія нумары, сардэчныя віншаванні і пажаданні прысутным падарылі ўдзельнікі парафіяльнага дзіцяча-моладзевага хору “Містэрыум”.

Канцэрт, на якім выконваліся радасныя песні і гучалі віншаванні, стаў працягам найважнейшай падзеі ва ўсім літургічным годзе – свята Уваскрасення Пана.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі

Фота: Павел Ленартовіч