Skip to main content

Музычна-тэатралізаванае велікоднае прадстаўленне паказалі ў тракельскім санктуарыі

6 724 красавіка, у II Велікодную нядзелю – нядзелю Божай Міласэрнасці – у дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях (Радунскі дэканат) адбылося музычна-тэатралізаванае прадстаўленне “Хрысціянскія гісторыі”.

Сцэнарый пастаноўкі быў заснаваны на біблейскіх сюжэтах і распавядаў гісторыю Уваскрасення Езуса Хрыста.

Падрыхтавалі прадстаўленне вучні 5 класа дварышчанскай сярэдняй школы сумесна з класным кіраўніком Галінай Кірвель.

Парафіяне, якія сабраліся ў гэты дзень у тракельскай святыні, удзячныя артыстам, бацькам і класнаму кіраўніку за падрыхтоўку прадстаўлення, ад якога атрымалі вялікую асалоду. Дзеці ўразілі сваёй непасрэднасцю, паказалі сапраўдныя таленты і былі ўзнагароджаны апладысментамі.

Пасля заканчэння прадстаўлення кусташ санктуарыя кс. Юрый Бяганскі падзякаваў арганізатарам і акцёрам і заахвоціў да далейшага развіцця сваіх талентаў.

На паказе панавала цёплая, сямейная атмасфера. Такія прыемныя сустрэчы з Бібліяй не праходзяць дарма, абавязкова застаюцца ў памяці. Уваскрасенне Езуса стала для кожнага з нас крыніцай аздараўлення, надзеі і суцяшэння.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі