Skip to main content

Сустрэча міністрантаў дзвюх парафій прайшла ў Гродне

ministranty 326 сакавіка міністранты гродзенскіх парафій Духа Святога (Альшанка) і св. Францішка Ксаверыя (катэдральная) сустрэліся, каб пазнаёміцца і пабыць разам.

Сустрэча пачалася экскурсіяй у гродзенскай катэдры, якую правёў кс. Яўген Амасёнак. Дапамагалі яму міністранты гэтай парафіі. Галоўным пунктам сустрэчы была святая Імша, на якой міністранты дзякавалі Богу і прасілі аб вытрымцы ў пакліканні, якім Ён адарыў іх.

ministranty 2

Пасля Імшы яны накіраваліся на экскурсію ў Вышэйшую духоўную семінарыю ў Гродне, каб даведацца, як і дзе жывуць семінарысты, чым яны займаюцца ў вольны час, які іх распарадак дня.

Удзельнікі сустрэчы былі шчаслівыя, што правялі гэты час разам.

ministranty 1

Кс. Андрэй Струкель