Да Дня ратаўніка ў Дзятлаве ўрачыста адкрылі новы будынак, дзе размясціліся раённы аддзел МНС і пажарная аварыйна-выратавальная часць №1.
Як паведамляе дзятлаўская раённая газета “Перамога”, у гэты дзень павіншаваць мясцовых жыхароў са знакавай падзеяй, а таксама падзякаваць ратаўнікам за службу прыбыло шмат гасцей.

Супрацоўнікi раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, якія заўжды на варце жыцця людзей, атрымалі ўзнагароды.
Да віншаванняў далучыліся прадстаўнікі духавенства – Каталіцкага Касцёла і Праваслаўнай Царквы, якія благаславілі новы будынак, дзе будуць працаваць ратаўнікі чалавечых жыццяў.

Kаталіцкі Касцёл на мерапрыемства прадстаўляў пробашч дзятлаўскай парафіі кс. Здзіслаў Пікула SDB.
