Skip to main content

Ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана вернікі гродзенскай парафіі Святога Духа прайшлі ў працэсіі вуліцамі горада

3karali 46 студзеня Касцёл адзначае ўрачыстасць Аб’яўлення Пана (Тры Каралі). Згодна з традыцыяй, тры каралі прыйшлi з далёкага Усходу, каб пакланiцца Нованароджанаму Каралю i прынесцi Яму свае дары.

Падтрымаць гэтую традыцыю вырашылi самыя маленькiя вернiкi парафii Святога Духа ў Гродне (Альшанка). Яны сабралiся на вул. Караткевiча, каб разам вырушыць да парафiяльнай стаенкi.

Узначалiлi працэсiю тры каралi, за iмi ішлi анёлы i астатнія ўдзельнiкi. Усiм iм паказвала шлях Бэтлеемская зорка.

3karali 3

З прыгожым спевам дзецi i дарослыя ішлi вулiцамi Гродна, абвяшчаючы людзям нараджэнне Збаўцы.

На заканчэнне працэсii ў касцёле каралi прывiталi маленькага Езуса i прынеслi Яму дары. Завяршыла мерапрыемства святая Iмша, падчас якой кожны мог прынесцi Богу свой асабiсты дар – чыстае сэрца. Парафіяне спадзяюцца, што гэты супольны шлях стаў выразам веры i любовi да Хрыста.

С. Вікторыя Галуза CSSH