Skip to main content

Дзіцячы хор “Мisterium” выступіў з велікодным канцэртам у Гродзенскім касцёле Маці Божай Анёльскай

franki koncert 611 красавіка, у нядзелю Божай Міласэрнасці, у касцёле Маці Божай Анёльскай у Гродне адбыўся канцэрт дзіцячага парафіяльнага хору “Misterium”. Хор у парафіі дзейнічае пад кіраўніцтвам сястры Валерыі Рудой ISSM.

Дзеці выканалі музычныя творы, падзяліўшыся такім чынам сваімі талентамі і праслаўляючы Езуса Хрыста Уваскрослага, які асабліва ў гэты велікодны перыяд стаіць перад намі як Пераможца смерці, пекла і шатана.

Таксама ўдзельнікі хору падзяліліся з прысутнымі ў святыні сваёй цеплынёй і дабрынёй, выказаўшы святочныя віншаванні.

Кс. Юрый Марціновіч