Skip to main content

Дзеці наймалодшай лідскай парафіі ўдзельнічалі ў прыгатаванні пернікаў на Вялікдзень

lida pisanka 4Рыхтуючыся да Вялікадня, самыя маленькія вернікі лідскай парафіі святога Юзафа і благаслаўлёных сясцёр назарэтанак, мучаніц, мелі магчымасць пафарбаваць пернікі-яйкі.

Пернікі напяклі бацькі, а мясцовыя парафіянкі правялі майстар-клас, каб дзеці прыгожа пафарбавалі іх.

Дзеці ўжо не могуць дачакацца, каб з’есці гэтыя пернікі на Вялікдзень. Таксама яны зрабілі вербачкі, каб далучыцца сваёй працай да будаўніцтва парафіяльнага касцёла.

Кс. Юрый Марціновіч