Skip to main content

Пальмовая нядзеля ў Шчучыне: нагода да аздараўлення духоўнага жыцця

szuczyn palmowa 50Сёлетняя Пальмовая нядзеля, якая прыпала на 28 сакавіка, у парафіі св. Тэрэзы ад Езуса (Авільскай) у Шчучыне стала сапраўднай маніфестацыяй веры мясцовых католікаў.

На прыкасцёльным пляцы сабраліся сотні вернікаў, якія прыйшлі з пальмамі ў руках. Пробашч парафіі айцец Андрэй Агель SP здзейсніў благаслаўленне пальмаў. Затым адбылася святая Імша.

szuczyn palmowa 59

Пальмы, выкананыя з галінак вярбы, з’яўляюцца сімвалам аздараўлення і абуджэння з зімовай летаргіі. Для шчучынскіх парафіянаў нядзеля Мукі Пана была нагодай да аздараўлення духоўнага жыцця і да адкрыцця на дар Божай ласкі.

Сведчанне, якое далі ўдзельнікі ўрачыстасці, стала доказам таго, што вернікі маюць патрэбу ў Богу і жадаюць супрацоўнічаць з Яго ласкай.

Кс. Юрый Марціновіч