Skip to main content

Інтэрактыўны Крыжовы шлях у Гудагаі: паставіць сябе на месца Езуса

dr krzyz godogaj 10У парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гудагаі (Астравецкі дэканат) дзеці правялі інтэрактыўны Крыжовы шлях пад кіраўніцтвам катэхеткі Алены Міхалевіч.

На набажэнстве сабраліся бацькі дзяцей, а таксама парафіяне, каб супольна паразважаць над мукай нашага Пана Езуса Хрыста.

“Езу Хрыстэ, Ты ўпаў. Часам і ў маім жыцці бываюць занадта складаныя абавязкі, занадта складаныя ўрокі, я бываю занадта стомленым, а настаўнікі бываюць занадта строгімі... Але я бачу, як Ты падымаешся. Дапамажы і мне падымацца...” – гаварылася ў разважаннях.

Падчас Крыжовага шляху дзеці з павагай, у цішыні і спакоі прайшлі чатырнаццаць стацый, што дазволіла ім глыбей зразумець апошнія хвіліны жыцця Езуса на зямлі, паставіць сябе на Яго месца і адчуць характар гэтага сумнага дня.

Кс. Юрый Марціновіч

Фота: a. Аркадзь Куляха OCD