Skip to main content

Фотафакт: студэнты падрыхтоўчага курса семінарыі наведалі санктуарый у Гудагаі

gudogaj seminaria 1Студэнты падрыхтоўчага курса Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі, якія ўвосень распачалі ў Мінску шматгадовы шлях святарскай фармацыі, наведалі санктуарый Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі (Астравецкі дэканат).

Падчас візіту семінарысты мелі магчымасць падзякаваць Богу і Найсвяцейшай Панне Марыі за ўсе атрыманыя дары і ласкі, a таксама ў ціхай малітве сэрца даручыць Багародзіцы сваё пакліканне і ўвесь свой жыццёвы шлях.

gudogaj seminaria 2

Сваіх выхаванцаў суправаджалі адказныя фарматары: куратар падрыхтоўчага курса ксёндз Павел Эйсмант і духоўны айцец ксёндз Алег Пятрашка.

Кс. Юрый Марціновіч