Skip to main content

Малітва ў духу Тэзэ адбываецца ў пабрыгіцкім касцёле ў Гродне

tea lights 3612508 640Кожную трэцюю нядзелю месяца ў рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі (пабрыгіцкі) у Гродне адбываецца малітва ў духу Тэзэ.

Да ўдзелу запрашаюцца ўсе жадаючыя, якія хочуць быць разам у адзінстве малітвы.

Сустрэчы праходзяць пасля святой Імшы, якая пачынаецца ў 19 гадзін.

Арганізатары падкрэсліваюць, што гэтыя малітоўныя сустрэчы дапамагаюць праяўляць сваю веру штодня, узрастаць у ёй, a таксама з’яўляюцца знакам адкрытай і гасціннай супольнасці людзей рознага паходжання з мэтаю пераадолення бар’ераў паміж суседзямі, культурнымі і этнічнымі групамі, рознымі вызнаннямі. 

JM