
З 24 чэрвеня па 3 ліпеня 2026 г. у Рыме будзе праходзіць Летняя Акадэмія EWTN. Найбуйнейшае ў свеце рэлігійнае мас-медыя EWTN запрашае да ўдзелу каталіцкіх журналістаў, інфлюэнсераў і асобаў, датычных да стварэння хрысціянскага кантэнту.
“Удзельнікі атрымаюць магчымасць пераняць вопыт прафесіяналаў у галіне СМІ і ў вядучых касцёльных лідараў, адпрацаваць і ўмацаваць навыкі сторытэлінгу і відэамантажу. Прадугледжана і рэкрэацыйная праграма”, – паведамляюць арганізатары.
Летняя Акадэмія EWTN 2026 стане юбілейнай – адзначыць пятую гадавіну, таму ва ўдзельнікаў будзе магчымасць пазнаёміцца з усёй супольнасцю выпускнікоў і далучыцца да адмысловых акцый з нагоды гэтай даты.
Умовы ўдзелу:
узрост ад 21 да 35 гадоў;
валоданне англійскай мовай;
досвед працы ў каталіцкіх СМІ розных напрамкаў, камунікацыях ці падобных сферах або адпаведная адукацыя.
Арганізатары пакрываюць усе расходы: пералёт, пражыванне і харчаванне, пры неабходнасці дапамагаюць у адкрыцці візы.
Усе падрабязнасці па спасылцы.
Для ўдзелу неабходна запоўніць заяўку.
