Skip to main content

У Росі пройдуць рэкалекцыі для мужчын

rek euh

Мужчыны запрашаюцца на рэкалекцыі “Роля Эўхарыстыі ў духоўным жыцці”, якія пройдуць з 21 па 23 лістапада ў рэкалекцыйным доме пры парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Росі (Ваўкавыскі дэканат).

Правядзе рэкалекцыі а. Андрэй Букштан OFMCap.

“Пазнаванне сутнасці і значэння Эўхарыстыі спрыяе глыбейшаму перажыванню гэтага найвялікшага цуду. Адначасова шчырая сустрэча з Эўхарыстычным Езусам прыносіць адпаведны плён і ўплывае на веру канкрэтнага чалавека”, – адзначаюць арганізатары.

Праграма (магчымыя змены):

21 лістапада, пятніца

20.00 – вячэра

21.00 – святая Імша з гаміліяй

22.00 – пытанні і адказы, знаёмства, уводзіны ў рэкалекцыі

22 лістапада, субота

8.00 – ранішняя малітва, Lectio Divina

9.00 – снеданне

10.00 – канферэнцыя №1

11.15 – кава-паўза

12.00 – святая Імша з гаміліяй

13.00 – абед

13.30 – вольны час

15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці

15.15 – канферэнцыя №2

16.30 – кава-паўза

17.00 – адарацыя (з Ружанцам), магчымасць споведзі

18.30 – вячэра

20.30 – дыскусія па канферэнцыях

22.00 – індывідуальная начная адарацыя (да 8 гадзін наступнага дня)

23 лістапада, нядзеля

7.30 – ранішняя малітва, Lectio Divina

8.00 – святая Імша з гаміліяй

9.00 – снеданне

10.00 – канферэнцыя №3

11.30 – кава-паўза

12.00 – пытанні і адказы, падвядзенне вынікаў

13.00 – абед

13.30 – благаслаўленне, заканчэнне

Дадатковая інфармацыя па тэлефонах:

+375 29 588 34 56 Вячаслаў

+375 29 546 83 19 Аляксандр

+375 29 546 83 19 Viber, Telegram

Узрост удзельнікаў – ад 18 гадоў.

Ахвяраванне за ўдзел, уключна з начлегам і харчаваннем, – 120 рублёў + дабравольнае ахвяраванне для рэкалекцыяніста.

З сабой мець Біблію, малітоўнік, сшытак, ручку.