Skip to main content

Крыжовы шлях у абарону жыцця пройдзе ў Гродзенскай дыяцэзіі

 

kr shliah abarona zycciaМалітоўная група “У абарону жыцця” ў час Вялікага посту ў чарговы раз распачынае евангелізацыю ў Гродзенскай дыяцэзіі праз правядзенне Крыжовага шляху ў парафіях горада Гродна i іншых месцаў.

Разважаючы над Мукай Езуса, удзельнікі групы будуць разважаць над праблемамі абортаў і іх наступніцтвамі. Таксама будуць закрануты тэмы асаблівых дзяцей, бяздзетных сем'яў, медыцынскага персаналу, бязмежнай Божай любові, прабачэння, служэння i iнш.

Удзельнікі малітоўнай групы заахвочваюць да супольнай малітвы.

 

Праграма набажэнстваў Крыжовага шляху ў абарону жыцця  

 

23 лютага

18.00 – парафія Найсвяцейшага Адкупіцеля (Дзевятоўка) у Гродне

18.00 – парафія Маці Божай Анёльскай (Францішканскі) у Гродне

 

25 лютага

10.50 – парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Квасоўцы

12.45 – капліца Божай Міласэрнасці ў Свіслачы

 

2 сакавіка    

18.00 – парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (Паўднёвы) у Гродне

18.15 – парафія Адшукання Святога Крыжа (Пабернардынскі) у Гродне

20.00 – рэктаральны касцёл Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі (пабрыгіцкі) у Гродне

 

4 сакавіка

11.00 - парафія Св. Станіслава, біскупа, у Ляцку

 

9 сакавіка     

19.30 – парафія Божай Міласэрнасці (Вішнявец) у Гродне

 

16 сакавіка     

18.00 – парафія Cв. Францішка Ксаверыя (катэдра) у Гродне

18.30 – парафія Святога Духа (Альшанка) у Гродне

 

23 сакавіка

18.00 – парафія Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай Маці Міласэрнасці (Аўгустовак) у Гродне

 

Малітоўная група “У абарону жыцця” заклікае кожнага чалавека да служэння Богу і людзям праз малітву ў інтэнцыі жыцця.

JM