christmas 3013762 1280

“Цэнтр Дапамогі Жыццю” арганізуе разнастайныя мерапрыемствы з мэтай падтрымкі невылечна хворых пацыентаў анкагалагічных аддзяленняў, пацыентаў хоспісу і бальніц сястрынскага догляду. 10 лютага ў гандлёвым комплексе “Карона” ў Гродне пройдзе “Душэўны кірмаш”, у межах якога плануецца сабраць ахвяраванні для падапечных Цэнтра.

“Душэўны кірмаш” адбудзецца ў зале Д гандлёвага комплекса “Карона” (вул. Горкага, 91) з 12 да 14 гадзін.

У праграме мерапрыемства:

- выступленне лепшых народных калектываў горада;

- гумарыстычная праграма;

- кірмаш аўтарскіх вырабаў ручной работы і шмат сюрпрызаў ад арганізатараў.

“Нам вельмі патрэбна дапамога ўсіх вас! Бо ў межах “Душэўнага кірмашу” можна зрабіць многае, каб сабраць як мага больш ахвяраванняў для нашых падапечных. Мы чакаем вашых хэнд-мэйд-вырабаў, новых ідэй і іх увасаблення ў жыццё на “Душэўным кірмашы”, – адзначаюць арганізатары. – “Душэўны кірмаш” – гэта пляцоўка для сустрэч з сябрамі і адзінадумцамі. Гэта магчымасць прыняць удзел у сапраўды важнай добрай справе. Бо нашых пацыентаў ужо нельга вылечыць, але ім усё ж можна дапамагчы!”

З пытаннямі або ідэямі можна звяртацца на Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду..

JM

 

© 2006-2017 GRODNENSIS.BY  Creating and programming by Jan_Dax,  design by Alexey Sauhin.