Skip to main content

Агульнабеларуская сустрэча моладзі адбудзецца ў Гродне

 

maladzionyЗ 29 красавіка па 1 мая ў парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне (мікрараён Дзевятоўка) адбудзецца агульнабеларуская сустрэча моладзі.

Тэма сустрэчы – "Не бойся, Марыя, бо знайшла ты ласку ў Пана" (Лк 1, 30).

Ідэя арганізаваць такую сустрэчу ўзнікла ў сувязі з тым, што гэты душпастырскі год у Касцёле ў Беларусі прысвечаны менавіта моладзі як надзеі Касцёла і грамадства.

Больш падрабязная інфармацыя і ўмовы ўдзелу ў сустрэчы будуць пададзены пазней.

JM