Традыцыйнае мерапрыемства пад назвай “Gloria in Excelsis Deo” пройдзе 21 студзеня ў гарадскім Доме культуры. Пачатак у 14.00.
У конкурснай праграме выступяць дзеці і моладзь: салісты, дуэты, трыо, квартэты, ансамблі і хоры з розных парафій Іўеўскага дэканату. На святочны канцэрт арганізатары запрашаюць усіх жадаючых.
Перад адкрыццём фестываля ў 11.00 у касцёле свсв. апосталаў Пятра і Паўла адбудзецца св. Імша.