Skip to main content

У Навагрудку ўпершыню прагучыць армянскі дудук разам з арганам

organ 239378 1280У суботу 11 лістапада ў 18:00 у касцёле Св. Міхала Арханёла (вул. Міцкевіча, 1) ў Навагрудку адбудзецца вакальны і арганны канцэрт “Requiem” – памяці ўсіх памерлых.

Зацікаўленыя могуць атрымаць больш інфармацыі па тэлефоне: +375298850204 (Андрэй).

Падчас канцэрту можна будзе пачуць творы Моцарта, Вагнэра, Баха і саўндтрэкі да вядомых кінафільмаў у выкананні выбітных беларускіх музыкантаў.

Даведка: 

Дудук - драўляны духавы музычны інструмент з двайным кіем. Ўяўляе сабой трубку з 9-цю ігравымі адтулінамі.