"Школа сямейнага жыцця" у Гродне аб’яўляе набор навучэнцаў на новы навучальны год 2016/2017. Усе жадаючыя запрашаюцца на заняткі, прысвечаныя асноўным праўдам веры і хрысціянскай сям’і.
Заняткі будуць праходзіць па адрасе: г. Гродна, вул. Курчатава, 20 (Дзевятоўка).
Час навучання — тры гады. З'езды адзін раз у месяц, звычайна другая субота і нядзеля месяца.
Больш падрабязная інфармацыя і запіс па тэлефоне: +375 29 588 42 73 - спадарыня Ірына Мялешка
Задачы і мэты вучобы ў "Школе сямейнага жыцця":
1. Мэтай вучобы з’яўляецца падрыхтоўка кваліфікаваных кадраў для працы ў сямейных кансультацыях.
2. Супрацоўнікі сямейных кансультацый павінны ўмець падтрымліваць сем’і і дапамагаць ім змагацца з праблемамі, напрыклад, з алкагалізмам, пагрозай разводу, самотным мацярынствам і інш. Таму ў праграме навучання прысутнічаюць псіхалагічныя дысцыпліны і прадугледжаны практычныя заняткі.
3. Асобы, якія працуюць у сямейных кансультацыях, павінны быць веруючымі католікамі. Таму ў праграме навучання прысутнічаюць базавыя тэалагічныя і этычныя прадметы.
4. У дадатак навучанне забяспечвае атрыманне грунтоўных ведаў на тэму натуральных метадаў распазнавання плоднасці.
5. Пасля заканчэння ШСЖ слухач атрымлівае дыплом, які з'яўляецца падставай для выканання функцыі сямейнага кансультанта пры парафіях, а таксама дыплом аб заканчэнні курса І ступені для выкладчыкаў натуральнага планавання сям'і ў вобласці сімптатэрмальнага метаду.
На размову неабходна мець з сабой дакументы:
• уласнаручна напісаная заява аб прыняцці з матывацыяй свайго рашэння
• уласнаручна напісанная аўтабіяграфія
• рэкамендацыя ад пробашча
• 2 фатаграфіі (3х4 см)
• ксеракопія дыплома аб заканчэнні навучальнай установы
• ксеракопія пашпарта (старонкі 31-33)
Рада па справах сям'і пры ККББ