22 жніўня пры касцёле св. Арханёла Міхала ў Навагрудку адбудзецца сімфанічны канцэрт-баль “Ажурныя мары”.
Канцэрт пройдзе на вольным паветры ва ўнутраным двары касцёла, пачатак у 20:00.
Выступяць Сімфанічны аркестр і Акадэмічны хор Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь, салісты Вялікага тэатра, Беларускі дзяржаўны акадэмічны заслужаны харэаграфічны ансамбль “Харошкі”. Вядучымі будуць Вольга Венская і Павел Адахоўскі.