15 жніўня пройдзе пілігрымка з Іўя ў Дуды на фэст з нагоды ўрачыстасці Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, якая адзначаецца ў гэты дзень.
Пілігрымка пачнецца ў 11.30 ад касцёла святых апосталаў Пятра і Паўла, будзе доўжыцца дзве гадзіны, працягласць шляху – каля 6 км. У Дудах, куды пілігрымка прыбудзе, у 14.00 пачнецца святая Імша.
Фэст у Дудах з нагоды ўрачыстасці Унебаўзяцця Панны Марыі – амаль 500-гадовая традыцыя Іўеўшчыны. Да славутага ласкамі абраза Маці Божай, які захоўваецца ў дудскім касцёле, здаўна прыходзяць шматлікія вернікі з наваколля.