7 жніўня ў гродзенскай парафіі Адшукання Святога Крыжа (пабернардынская) адбудзецца Імша ў інтэнцыі спачылага кс. каноніка Андрэя Садоўскага – малітва падзякі Богу за дар яго жыцця.
Святар адышоў у вечнасць 5 жніўня. З 1989 па 2007 год служыў на Гродзеншчыне: быў пракуратарам Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, вікарыем гродзенскай парафіі Адшукання Святога Крыжа, душпастырам у Казловічах, Жытомлі, Абуховічах.
Пачатак Імшы ў 19.00, узначаліць яе біскуп эмерыт Аляксандр Кашкевіч. Да ўдзелу запрашаюцца ўсе жадаючыя, асабліва тыя, хто быў асабіста знаёмы са спачылым.