11 жніўня ў касцёле ў Вароне (вул. Полацкая, 11б), які адносіцца да варнянскай парафіі св. Юрыя (Астравецкі дэканат), адбудзецца адпустовая ўрачыстасць у гонар святой Філамены.
У 18.00 адбудзецца святая Імша, якую будзе цэлебраваць біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй.
Ёй будзе папярэднічаць адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, якая пачнецца ў 17.00.